background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Среда, 02 Сентябрь 2015 20:06

Пад апекай Марыі: Успаміны са штогадовых Будслаўскіх рэкалекцый (+фота з розных гадоў)

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Будслаўскія рэкалекцыі, якія праводзяцца для дзяцей і моладзі нашай парафіі перад пачаткам навучальнага года, - гэта асаблівыя дні лета, якіх ўдзельнікі чакаюць на працягу ўсяго года.

Сёлета Будслаўскія рэкалекцыі адбыліся ўжо 9 раз. Але падобныя рэкалекцыі маюць яшчэ больш доўгую гісторыю, бо перад Будславам некалькі гадоў праводзіліся ў Баранавічах.

Гэтыя рэкалекцыі праводзяцца ў апошнія дні жніўня, перад пачаткам навучальнага года, каб дзеці маглі набрацца духоўных сіл на цэлы год. Адметнасць гэтых рэкалекцыі і ў тым, што яны праходзяць у месцы, куды стагоддзямі накіроўваліся тысячы пілігрымаў, перад цудоўным абразом Божай Маці, у якой знаходзіла і знаходзіць паратунак мноства людзей.

Рэкалекцыі доўжацца шэсць дзён і кожны год яны маюць сваю тэматыку. Праграма дня ўключае малітвы, спартыўныя практыкаванні, творчыя заняткі, інтэлектуальныя і спартыўныя спаборніцтвы і, канешне, гульні, забавы. На рэкалекцыях дзеці вучацца быць добрымі людзьмі, жыць па-хрысціянску, сябраваць паміж сабой, справядліва спаборнічаць, перамагаць і быць пераможанымі, адказна і старанна выконваць свае абавязкі.  Цэнтральным пунктам дня, як і галоўным момантам усяго жыцця хрысціянаў, з’яўляецца Св. Імша, падчас якой дзеці і моладзь сустракаюцца з Жывым Езусам у Эўхарыстыі. Кожны дзень пачынаецца і заканчваецца малітвай у Будслаўскім санктуарыі. Увечары кожнага дня ўдзельнікі робяць трацыцыйнае для нашай парафіі кола і, ўзяўшыся за рукі, спяваюць гімн да Маці Божай Будслаўскай.

У рэкалекцыях прымаюць удзел школьнікі рознага ўзросту: ад 7 да 17 гадоў. Аднак ёсць і тыя, хто неаднаразова ўдзельнічаў у рэкалекцыях, яшчэ пачынаючы з Баранавіч. Сёння гэта ўжо дарослыя людзі, якія працуюць, некаторыя маюць свае сем’і і дзяцей, але ўсе яны выраслі на гэтых рэкалекцыях і надалей прагнуць праводзіць час з Богам і адзін з адным. Чацвер на Будслаўскіх рэкалекцыях з’яўляецца днём сустрэчы выпускнікоў. Увечары ў Будслаў з розных куткоў Беларусі збіраюцца ўсе тыя, хто калісьці быў іх удзельнікам, каб памаліцца і правесці час разам.

Дзякуем Богу і арганізатарам рэкалекцыі ў Будславе, якія прыносяць духоўны плён на працягу ўсяго года!

Прапануем фотаздымкі з усіх 9 гадоў рэкалекцый, якія дапамогуць наблізіць іх дух.


Прочитано 899 раз Последнее изменение Среда, 02 Сентябрь 2015 20:11
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии